За краты трапіў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкаму

Высокапастаўленага чыноўніка Мінгарвыканкама ўзялі пад варту, інфармуе БЕЛТА. Па словах праваахоўнікаў, начальніку ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкаму Мікалаю Кому выставілі абвінавачанне ў неаднаразовым атрыманні хабару, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, а таксама ў іншых злачынствах.