"За кулисами одного заговора" пойдзе ў тыраж

Дзяржаўным рэспубліканскім газетам далі ўказанне перадрукаваць накіраваны супраць апазіцыі артыкул з газеты "СБ. Беларусь сегодня" пад назвай "За кулисами одного заговора", паведамляе інтэрнэт-выданне "Мы". Падобная сітуацыя назіралася з выкрывальніцкім фільмам Першага канала "Плошча. Железом по стеклу", які быў прадубляваны па каналах АНТ і СТВ, а таксама выйшаў у аудыёверсіі на Першым канале Беларускага радыё.