За купленыя ў аптэках таблеткі беларусам “свеціць” 26 гадоў турмы ў Расіі
Беларускія праваахоўныя органы абараняць грамадзян сваёй краіны адмаўляюцца. 16 жніўня Мыцішчанскі гарадскі суд пачаў разгляд крымінальнай справы грамадзяніна Беларусі Паўла Ждановіча. Ён быў арыштаваны ў верасні 2006 года па абвінавачванні ва ўвозе ў Расію “Тусалу”. Павел Ждановіч быў затрыманы 12 верасня 2006 года. Хлопец займаўся продажам лекаў праз Інтэрнэт. На пачатку восені ён атрымаў замову на 30 упаковак прэпарата “Тусал”. Прычым Ждановіча настойліва прасілі асабіста прывезці лекі ў Падмаскоўе. Заказчык скардзіўся, што «пакутуе на хранічны бранхіт». Як высветлілася пазней, ролю кліента адыграў афіцэр Федэральнай службы па кантролі за абарачэннем наркотыкаў (ФСКН). Ледзь Ждановіч апынуўся ў прызначаным месцы на вакзале ў Мыцішчах, як яго ўзялі пад варту.
І гэта не адзінкавы выпадак. Яшчэ 7 сакавіка ў Маскве за кантрабанду моцнадзейных рэчываў былі арыштаваныя два жыхары Баранавічаў — Аляксандр Чачураў і Сяргей Лагун. Хлопцы займаліся гандлем медыкаментамі праз Інтэрнэт і на замову пакупнікоў з Масквы прывезлі на продаж 1 тысячу ўпаковак таблетак “Тусал”. Гэтыя таблеткі свабодна прадаюцца ва ўсіх беларускіх аптэках, але ў Расіі залічаныя ў катэгорыю моцнадзейных псіхатропных рэчываў. Як высветлілася падчас затрымання, пакупнікамі былі аператыўнікі Дзяржнаркакантролю. Сярод міліцыянтаў такія дзеянні называюцца “аператыўнымі мерапрыемствамі”. Маскоўскі адвакат беларускіх “наркадылераў” Станіслаў Маркелаў называе іх “правакацыяй”.
Станіслаў Маркелаў: “Гэта, безумоўна, прамое правакаванне злачынства”.
Адвакат у інтэрв’ю Еўрарадыё сцвярджае, што ні ў адно беларускае ведамства, пачынаючы ад КДБ і Генпракуратуры і заканчваючы баранавіцкай міліцыяй, расійскія міліцыянты па дазвол на правядзенне аперацыі не звярталіся. Гэта пацвярджаюць афіцыйныя адказы на запыты туды Станіслава Маркелава.
Станіслаў Маркелаў: “Сувязь, аператыўным шляхам здзейсненая: ці то тэлефонная, ці па электроннай пошце, -- гэта таксама аператыўныя мерапрыемствы. І калі яны адбываюцца на тэрыторыі іншай дзяржавы, то павінны быць узгодненыя з яе праваахоўнымі органамі”.
Непаразуменне выклікае ў адваката і тэрмін “кантрабанда” ў дачыненні між дзяржавамі, паміж якімі афіцыйна няма мяжы. Больш таго, на яго просьбу выступіць у абарону арыштаваных беларусаў і ў Міністэрстве замежных спраў, і ў Генпракуратуры Беларусі адказалі адмовай.
Станіслаў Маркелаў: “Гэта прэцэдэнт таго, ці збіраецца краіна абараняць сваіх грамадзян. Ці яе суверэнітэт абмяжоўваецца знешнімі прыкметамі: сцягам, гербам, партрэтам прэзідэнта і наяўнасцю на мапе. Калі збіраецца, то трэба абараняць людзей, якія не з’яўляюцца вінаватымі па яе заканадаўстве”.
Кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Беларусі Міхаіл Вавула не знайшоў у дзеяннях расійскіх аператыўнікаў нічога супрацьпраўнага.
Міхаіл Вавула: “Наколькі мне вядома, на тэрыторыі Беларусі супрацоўнікі праваахоўных органаў Расійскай Федэрацыі не здзяйснялі ніякіх аператыўна-пошукавых дзеянняў. Яны ж не прыязджалі на тэрыторыю Беларусі”.
Умешвацца ж у дзеянні расійскай Феміды, абараняючы сваіх грамадзян, Генпракуратура Беларусі, па словах яе прэс-сакратара, не мае права.
Міхаіл Вавула: “Ёсць два суб’екты міжнароднага права. Гэта Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Беларусь. РФ не ўмешваецца ў кампетэнцыю праваахоўных органаў Беларусі, а Беларусь – у кампетэнцыю праваахоўных органаў РФ”.
Супрацоўнік Генпракуратуры кажа, што не важна, грамадзянамі якой краіны з’яўляюцца абвінавачаныя. Калі яны парушылі расійскія законы і іх затрымалі на яе тэрыторыі, то і судзіць будзе расійскі суд. Пазней, калі будзе такое жаданне ў асуджаных і згода “кампетэнтных органаў РФ”, для адбыцця пакарання беларусаў могуць экстрадзіраваць на радзіму. Тады атрымаецца, што няўдалыя камерсанты з Баранавічаў будуць сядзець у беларускай турме за злачынства, якое па беларускім заканадаўстве не здзяйснялі. Але, на думку Міхаіла Вавулы, гэта пакуль толькі гіпатэтычная сітуацыя.
Міхаіл Вавула: “Калі будзе канкрэтнае рашэнне суда аб асуджэнні чалавека і прысуд уступіць у законную сілу, ён будзе накіраваны для адбыцця пакарання, толькі тады можна будзе казаць пра магчымасць перадачы справы на перагляд на тэрыторыі Беларусі”.
Як атрымалася, што ў Расіі хлопцы “пагарэлі” на таблетках “Тусала”, якія ў іх родных Баранавічах можна вольна купіць у кожнай аптэцы, Еўрарадыё патлумачыла начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Рэвуцкая.
Людміла Рэвуцкая: “Туды ўваходзіць дэкстраметарфан. У свеце ён не кантралюецца. Але кожная краіна мае права прыняць асаблівыя ўмовы для чагосьці”.
Выпадкаў, калі ў аптэках адной краіны свабодна прадаюцца лекі, якія ў іншых дзяржавах забароненыя, па словах чыноўніцы, шмат. Да прыкладу, любімы беларускімі бабулямі карвалол забаронены да продажу ў Літве. Але і выпадак з арыштам беларусаў за “кантрабанду моцнадзейных рэчываў”, купленых у беларускай аптэцы, не адзіны.
У маскоўскага адваката баранавіцкіх “наркабаронаў” Станіслава Маркелава спадзяванняў на тое, што прысуд Цвярскога раённага суда Масквы, дзе разглядаецца справа Чачурава і Лагуна будзе апраўдальны, няма.
Станіслаў Маркелаў: “Хутчэй за ўсё Дзяржнаркакантроль робіць план па раскрыцці асабліва цяжкіх злачынстваў на грамадзянах Беларусі. І калі хоць адна справа выйдзе з апраўдальным прысудам, уся практыка раскрыцця так званых “асабліва цяжкіх злачынстваў па збыце наркотыкаў” рухне. Гэта лягчэй, чым рэальна змагацца з наркамафіяй”.
Фота — www.dtsc.ca.gov