За месяц у Беларусь па грыбы прыйшло 6500 украінцаў
Спрошчаная працэдура пераходу украінска-беларускай мяжы для збору грыбоў і ягад дзейнічала з 1 ліпеня да 10 жніўня.
За гэты час пінскія памежнікі прапусцілі амаль 6750 украінцаў, з іх больш за 1300 непаўналетніх, паведамляе БелаПАН.
А вось 23 украінцы (з іх 11 - непаўналетнія) былі затрыманыя пінскімі памежнікамі. Больш у Беларусь сёлета іх не пусцяць.
З 10 па 30 жніўня пропуск грамадзян Украіны па спрошчаным варыянце часова прыпынены. Але ўжо з канца апошняга летняга месяца, з адкрыццём сезона збору журавін, месцы пропуску ізноў адкрыюць. Жыхары 10 прыгранічных вёсак Ровенскай вобласці змогуць наведваць беларускія лясы і балоты да 15 лістапада.