За мінулыя выхадныя гомельскі рынак “мініравалі” тройчы
Тры разы “мініраваўся” за мінулыя выхадныя Цэнтральны рынак Гомеля. Спачатку невядомы паведаміў пра гэта па тэлефоне 10 лістапада. Былі эвакуяваныя больш за 7 тысяч чалавек, сапёры праверылі памяшканні і тэрыторыю, але выбуховага прыстасавання не знайшлі. 11 лістапада “тэрарыст” двойчы патэлефанаваў у міліцыю і зноў паведаміў
пра закладзеныя “бомбы”. У чарговы раз была праведзеная эвакуацыя, але
выбуховага прыстасавання не было знойдзена.
Распачатыя крымінальныя справы, праваахоўныя органы шукаюць тэлефоннага “тэрарыста”, інфармуе Інтэрфакс.
Паводле інфармацыі АНТ, у мінулы чацвер Цэнтральны рынак Гомеля таксама “мініраваўся”, але сапёры нічога не знайшлі.