За мінулыя выходныя ў Беларусі патанула 36 чалавек
За мінулыя выхадныя, 26 і 27 траўня, у Беларусі патанула 36 чалавек, у тым ліку сем непаўналетніх. Пра гэта паведаміў спецыяліст Таварыства ратавання на водах Віктар Прыгодзіч. Па яго словах, усе трагедыі адбыліся на неахоўных вадаёмах - там, дзе няма пастоў і станцый таварыства. У той жа час, удалося выратаваць 48 чалавек.
Як паведаміў Прыгодзіч, адной з прычын трагедый на вадзе стала рэзкая розніца тэмпературы паветра і вады, якая яшчэ не паспела прагрэцца. З-за гэтага пры купанні магчымы спазм сасудаў, у выніку чаго адбываецца кароткачасовая страта прытомнасці.
Акрамя гэтага, больш за палову патанулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Усяго з пачатку года патанула 116 чалавек.
БелаПАН