За мяжой з'явіліся падробкі беларускага рубля
Фальшываманетчыкі падрабляюць памятную манету Нацбанка "Чэмпіянат свету па футболе 2014 года. Бразілія".
Як паведамляе сайт Нацбанка, у інтэрнэце з'явіліся паведамленні аб продажы на замежным рынку падробленых манет. Медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель была ўведзеная ў абарачэнне 14 траўня 2013 года.
Асноўным адрозненнем, якое можна ўбачыць пры разглядзе малюнкаў на падробленай манеце, з'яўляецца ўказанне на аверсе года выпуску — 2014. Акрамя таго, падробленыя манеты могуць мець адрозныя ад сапраўднай манеты тэхнічныя характарыстыкі (сплаў, масу, дыяметр).
Фота — ay.by