За нацысцкую сімволіку ў Беларусі будуць арыштоўваць

Міністэрства юстыцыі распрацавала дадаткі ў Адміністрацыйны кодэкс. Яны тычацца адказнасці за публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі.  Нагодай для ініцыятывы, як паведамляе сайт Мінюсту, сталі звароты грамадзяні  калектываў, у тым ліку ветэранскіх, занепакоеных ажыўленнем у некаторых суседніх дзяржавах груп і рухаў, што адкрыта заяўляюць пра ідэйным повязь з нацыянал-сацыялізмам і выкарыстоўваюць нацысцкую атрыбутыку.

За выраб і прапаганду нацысцкай сімволікі Мінюст прапануе накладаць штраф да 200 базавых велічынь (або 7 мільёнаў рублёў на цяперашні час). Сама сімволіка будзе канфіскаваная, а яе ўладальнік можа быць нават арыштаваны.

Па задуме новаўвядзенняў, зварот да падобнай сімволікі або атрыбутыкі плануецца абмежаваць выключна мэтамі, прадугледжанымі заканадаўствам (напрыклад, адукацыйнымі) і не звязанымі з прапагандай як уласна сімволікі, так і ідэй нацызму ў цэлым.

У законе таксама будзе давацца вызначэнне таго, што разумецца пад нацысцкай сімволікай.