За налепкі канфіскавалі кампутар

Супрацоўнікі МУС наведаліся да Антона Жукава з Ваўкавыску ў суправаджэнні супрацоўнікаў КДБ. У час ператрусу ў хлопца забралі кампутар. Яго абяцалі завезці ў Гродна на экспертызу і ў панядзелак вярнуць. Антон Жукаў лічыць, што прычынай канфіскацыі кампутара былі яго паказанні пасля затрымання за налепкі — хлопец паведаміў міліцыянтам, што атрымаў налепкі пасля знаёмства з каардынатарам «Маладога Фронту» ў інтэрнэце.


Юнак плануе падаць скаргу на дзеянні міліцыі, паведамляе газета "Наша Ніва".


Нагадаем, Жукава яшчэ ў верасні супрацоўнікі міліцыі схапілі ў горадзе за распаўсюд маладафронтаўскіх налепак «Горад Наш». Пратаколу не складалі, ўзялі адно тлумачэнні.