"За незалежную Беларусь" пад прымусам
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’явіў аб
правядзенні грамадска-патрыятычнай акцыі “За незалежную Беларусь”. Аб’явіць –
аб’явілі, а вось даехаць туды – праблематычна.
З-за таго, што ў метро пераход Купалаўская-Кастрычніцкая не працаваў, даводзілася пешшу праходзіць адлегласці, каб патрапіць у метро і даехаць да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе ў гэты момант праходзіць канцэрт беларускіх выканаўцаў.
Аднак, нягледзячы на перашкоды, каля тысячы людзей усё ж такі дабраліся да месца паедзяў. Што прымусіла прайсці такі цяжкі шлях да бібліятэкі, мы запыталі ў прысутных.
- Дзяўчаты, скажыце, калі ласка, што вы тут святкуеце сёння?
- Нічога.
- А чаму вы прыйшлі?
- Таму што сказалі.
- А хто сказаў?
- Класная.
- Добры дзень. Скажыце, калі ласка, што вы тут святкуеце сённня?
- Мы на свяце “За Беларусь”.
- А што гэтае свята значыць для вас?
- Ну, увогуле, мы любім нашую краіну, Беларусь. Наш цудоўны Мінск прыгажэе з кожным днём. І вельмі прыемна.
- Што вы тут святкуеце сёння?
- Свята.
- Якое?
- Дзень незалежнасці Беларусі.