За паркоўку ў зялёнай зоне - 350 тысяч штрафу
На гэтым тыдні пачынаюцца рэйды супрацоўнікаў ДАІ і работнікаў камунальных службаў. Абяцаюць наведаць больш за 200 двароў, паб пакараць паркоўшчыкаў ў зялёнай зоне. Графік будуць фарміраваць па скаргах жыхароў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Штрафы парушальнікаў чакаюць велізарныя - бо пратакол будзе складаць супрацоўнік камунальнай гаспадаркі "за пашкоджанне зялёнай зоны". А матэрыяльная адказнасць за гэта значна большая, чым проста за паркоўку, і складае 350 тысяч рублёў.