За паслугі "хуткай дапамогі" ў Кіеве прыезджыя будуць плаціць

Рада Кіева разгледзела праект распараджэння аб увядзенні платных паслуг у некалькіх медустановах сталіцы, у тым ліку і ў хуткай дапамозе. Кіраўніца камісіі Кіеўрады ў пытаннях аховы здароўя Ала Шлапак паведаміла, што плаціць за паслугі ў медустановах будуць толькі прыезджыя і ўладальнікі медыцынскай страхоўкі. Тыя ж, хто прапісаны ў Кіеве, змогуць атрымаць медыцынскую дапамогу бясплатна ў паліклініцы свайго раёна, піша Korespondent.net.

Як паведамляе выданне, візіт да гастраэнтэролага абыдзецца ў 25-50 грыўняў, УГД — 95 грыўняў, а ўкол — 9,40 грыўняў.