За "прагулы" ў судзе і РАЎС могуць звольніць
Удзельнікам акцыі пратэсту 19 снежня, асуджаным да адміністрацыйнага арышту, пры вызваленні выдалі даведку аб іх знаходжанні ў СІЗА з 21 снежня. Дакументаў жа аб месцазнаходжанні з моманту затрымання 19-20 снежня ім не даюць. На гэта звяртае ўвагу кіраўнік прававой службы незалежнага прафсаюзу РЭП Жанна Запрыварына.
Яна паведаміла Praca-by.info, што некаторым працуючым асобам, якія вызваліліся пасля арышту, пагражаюць звальненнем за прагулы. Такім прагулам можа лічыцца дзень 20 снежня, калі яны да змяшчэння ў СІЗА знаходзіліся альбо ў судзе, альбо ў РАЎС.
Прафсаюзны юрыст раіць такім людзям звяртацца ў РАЎС, супрацоўнікі якога іх затрымалі, альбо ў суд, дзе яны знаходзіліся 20 снежня, каб дакументальна пацвердзіць уважлівую прычыну адсутнасці на працоўным месцы ў гэты дзень."Суд і РАЎС абавязаны падаць такія даведкі", — патлумачыла Запрыварына.