За салідарнасць з Аўтуховічам Фінькевіча аштрафавалі мінімальна
19 красавіка ў Ленінскім раённым судзе Мінска адбыўся суд над лідэрам руху “Маладая Беларусь” Артурам Фінькевічам. Яго судзілі за ўдзел у пікеце ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Акцыя адбылася 16 сакавіка каля Вярхоўнага суда. Суддзя Хома аштрафаваў Артура на суму 17,5 тысяч рублёў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе руху “Маладая Беларусь”.
Пазоў з’явіцца ў суд Артуру Фінькевічу ўручылі 18 красавіка, калі ён праводзіў перадвыбарчы пікет.
Пазоў з’явіцца ў суд Артуру Фінькевічу ўручылі 18 красавіка, калі ён праводзіў перадвыбарчы пікет.