За суткі ў Мінску ад халадоў пацярпелі 6 чалавек

Медыкі за мінулыя суткі даставілі з вуліцаў Мінску 6 чалавек, якія атрымалі холадавыя траўмы. Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі на Мінскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі. З павярхоўнымі адмаражэннямі рук і ног медыкі даставілі дваіх чалавек. З пераахаладжэннем арганізма — гіпатэрміяй — у лякарні дастаўленыя яшчэ 4 чалавекі, некаторыя з іх былі ў стане алкагольнага ап'янення, паведамілі на станцыі.

Медыкі адзначылі, што, як правіла, ахвярамі холадавых траўмаў становяцца людзі, якія, не справіўшыся з выпітай дозай спіртнога, доўгі час знаходзяцца без руху на марозе.

У траўматалагічныя аддзяленні лякарняў Мінска за мінулыя суткі дастаўленыя 14 чалавек, якія паслізнуліся і атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.