За свавольства з петардамі беларусаў аштрафуюць на 4,5 млн
Будуць складацца пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
У Беларусі свавольства з петардамі можа каштаваць хулігану да 4,5 млн рублёў. У такіх выпадках складуць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за дробнае хуліганства, інфармуе БЕЛТА.
Днямі такі пратакол склалі ў Фрунзенскім раёне Мінска ў адносінах чарговага аматара петардаў. 25-гадовы беспрацоўны мінчук падпальваў петарды пад вокнамі дома і кідаў іх на пешаходную дарожку. Падчас агляду ў маладога чалавека знайшлі і забралі больш за 100 петардаў.
У сталіцы працягваюць выяўляць нелегальныя партыі піратэхнікі. У адносінах гандляроў складаюць адміністрацыйныя пратаколы аб парушэнні правілаў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву.