За тры дні датэрмінова прагаласавалі 15% выбарцаў
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Па ягоных словах, самая актыўная - Магілёўская вобласць. Там прагаласавалі ўжо 19,2% выбарцаў. Найменшая яўка выбарцаў у Мінску — 12,2%.
У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 12,5% выбарцаў, Гродзенскай — 12,6%, Мінскай — 15,5%, Віцебскай — 16,6%, Гомельскай — 17,4%.
Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць па 24 красавіка ўлучна.
Яўка выбарцаў сёлета большая, чым на папярэдніх мясцовых выбарах у 2007 годзе. Тады за тры дні датэрмінова прагаласавалі 12,4% выбарцаў.