За тыдзень БАТЭ ператварыўся са сціплай каманды ў “стараннага” саперніка
"Раней неба зваліцца ў Няву, чым БАТЭ дасягне станоўчага выніку ў матчы Лігі чэмпіёнаў з расійскім клубам", – сцвярджалі расійскія медыі напярэдадні матчу "Зенит" – БАТЭ. У тым, што піцерцы ў дзвюх сустрэчах супраць барысаўчан возьмуць 6 ачкоў, не сумняваўся нават легендарны беларускі трэнер Эдуард Малафееў! Еўрарадыё параўнала, як расійская і беларуская прэса пісала пра БАТЭ да матчу ў Пецярбургу і пасля яго. У расійскай прэсе за БАТЭ зачапілася азначэнне "сціплая каманда з Барысава". Карэспандэнт "Lenta.Ru" Яраслаў Катышоў знайшоў яшчэ адну нагоду для прыколаў: ён спужаў наведвальнікаў сайту расшыфроўкай абрэвіятуры "БАТЭ". Чамусьці ніводнай згадкі на тое, што "Зенит" – гэта люстэркавы фотаапарат вытворчасці Краснагорскага механічнага завода, побач не было.
Дарэчы, яшчэ адзін завод "Зенит" ёсць у Вілейцы. Чаму б не зладзіць для футбалістаў з берагоў Нявы экскурсію на гэтае гістарычнае месца?
Спартовыя аглядальнікі "Газеты.Ru" перад матчам з "Зенитом" пісалі пра кожную гульню, якую "БАТЭ" праводзіць у беларускім футбольным першынстве. Нічыя з “МТЗ-РІПА” і перамога над мінскім "Лакаматывам" з мінімальным лікам 1:0 на фоне разгрому 8:1, які "Зенит" учыніў "Луч-Энергии", упэўнівалі журналістаў у тым, што уладальнік суперкубку УЕФА ў "славянскім дэрбі" групы Н проста не можа не перамагчы.
Некаторыя расійскія СМІ паспяшаліся аддаць перамогу "Зеніту" яшчэ да заканчэння матчу. Паміж першым і другім таймамі матчу ў стужцы спартовых навінаў сайта mail.ru з'явіўся артыкул з назвай "Зенит" набірае першыя ачкі":
"Паўтарыць подзвіг у матчы з камандай Дзіка Адваката {у БАТЭ} не атрымалася: гаспадары атрымалі цяжкую перамогу – 1:0"
Пасля гульні, у якой "Зенит" толькі на 80-й хвіліне пазбег паразы, расійская прэса змяніла гнеў на літасць. Губляць ачкі ў матчы са"сціплай" камандай непрыстойна, таму "БАТЭ" ператварыўся ў "стараннага, але не самага моцнага суперніка". Вось што напісала пасля гульні газета "Советский спорт":
"Фенаменальны прарыў БАТЭ ў эліту еўрапейскага футбола прымусіў гэтую самую Еўропу больш уважліва прыглядзецца да загадкавай і зачыненай Беларусі… У першым тайме госці ні ў чым не саступалі “зянітаўцам”, а ў жаданні змагацца за кожны мяч нават пераўзыходзілі гаспадароў.
Няўжо піцерцы вырашылі, што возьмуць беларусаў галаруч?.. "Зеніт" працягваў душыць, але так і не знайшоў сіл здабыць першую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. Фінальнай свісток заўзятары БАТЭ сустракаюць выкананнем сола на трубе. А для "Зеніту" барацьба за месца ў плэй-оф, па ўсім бачна, скончаная".
Пакуль расійскія СМІ пісалі пра "сенсацыйную нічыю" і пра тое, як "Зениту" чарговы раз "не пашанцавала" з рэалізацыяй галявых момантаў, беларусы радаваліся таму, што "дзіўны год БАТЭ" працягваецца. Вось як пракаментаваў матч сайт "Football.By":
"... Адзначым, у першую чаргу, псіхалогію нашых футбалістаў, якую Ліга чэмпіёнаў проста перавярнула з ног на галаву. Мы перасталі баяцца знакамітых супернікаў. Сёння матч з "Зенітам" для барысаўчан быў шараговай гульнёй, падчас якой яны ўжо не думалі ў першую чаргу пра абарону сваіх варот, а замахваліся на большае.
Чаго вартая толькі замена пры ліку 1:1 паўабаронцы Сяргея Крыўца на форварда Ўладзіслава Мірчава... "Зенит", дарэчы, у той час граў з чатырма форвардамі".
Беларуская прэса святкуе пераможную нічыю, расійская працягвае махаць кулакамі і абяцае, што праз 2 тыдні ў Мінску "Зенит" абавязкова рэабілітуецца. Але пасля гэтай нічыі на стадыёне "Петровский" нешта ў футбольным свеце непапраўна змянілася. "Ну, і хто ж тут аўтсайдар?" – так назваў свой артыкул Алег Шапялюк з партала "eSport.By". "Зенит" больш не фаварыт групы H. А "БАТЭ", відавочна, сапраўдная "лігачэмпіёнская" каманда.
Фота: сайт БАТЭ