За ўдзел у датэрміновым галасаванні студэнтам абяцаюць выходны ў суботу

Усім студэнтам факультэта “Вышэйшая школа турызма” БДУ ўчора загадалі прагаласаваць датэрмінова на парламенцкіх выбарах, што маюць адбыцца 28 верасня. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".
Як узнагароду за ўдзел у датэрміновым галасаванні студэнтам паабяцалі выходны ў суботу, 27 верасня.

Такая ж сітуацыя назіраецца і ў Віцебскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Машэрава. Студэнтам, якія не прагаласуюць датэрмінова, пагражаюць няздачаю сэсіі.