За удзел у мясцовых выбарах караюць?
65-гадоваму сябру партыі "Справядлівы свет" Яўгенію Басарэўскаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Былы дырэктар Жлобінскага цэнтра кіравання камунальнай уласнасці Басарэўскі перакананы, што крымінальная справа супраць яго ўзнікла ў сувязі з яго пераходам у апазіцыю.
Басарэўскаму можа быць прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі).
У інтэрв'ю "Радыё Рацыя" ён звязаў дадзеную справу са сваім удзелам у мясцовых выбарах 2010 года ў якасці кандыдата ў дэпутаты абласнога і раённага савета дэпутатаў. Па яго словах, тады яму прапанавалі адклікаць заяву на рэгістрацыю кандыдатам, у адваротным выпадку пагражалі ўзбуджэннем крымінальнай справы па выніках праверкі прадпрыемства, якім ён кіраваў.