За вуліцу Васіля Быкава падпісаліся ўжо чатыры тысячы беларусаў
За два выходныя дні (9 і 10 траўня) кампанія "Гавары праўду" здолела сабраць амаль 4 тысячы подпісаў за тое, каб у Мінску і Гродне з’явіліся вуліцы імя Васіля Быкава. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар кампаніі Юлія Рымашэўская: Рымашэўская: “Мне падаюць лічбу 3770 па ўсёй краіне. Але яна прыкладная і з вялікай скідкай на тое, што гэта былі выходныя і першыя дні… У хатах людзей было даволі мала – хто на парадзе, хто на дачах і г.д. Але гледзячы па тых водгуках, якія мы чулі, амаль што ўсе кажуць, што натуральна павінна штосьці быць годнае памяці Васіля Быкава”.
Як паведамляла Еўрарадыё, аргкамітэт акцыі плануе сабраць больш за 50 тысяч подпісаў па Беларусі: у вуліцу імя Васіля Быкава заклікаюць перайменаваць вуліцу Ульянаўскую ў Мінску і вуліцу Парыжскай Камуны ў Гродне. Імя Васіля Быкава прапануюць надаць таксама адной з будучых станцый сталічнага метро.