За выходныя ў Мінску абмарозіліся 2 чалавекі
За выходныя да лекараў у Мінску звярталіся два чалавекі з выпадкамі абмаражэння. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара Мінскай лякарні хуткай дапамогі Ігар Шыманскі. Абодва выпадкі былі не вельмі сур'ёзныя: Шыманскі: "Толькі двое звярталіся за выходныя. Але там не цяжкая халадавая траўма ў іх. Не былі шпіталізаваныя".
Сіноптыкі кажуць, што неўзабаве варта чакаць больш моцных маразоў.
Сіноптыкі кажуць, што неўзабаве варта чакаць больш моцных маразоў.