За яйка, кінутае ў прэзідэнта Польшчы, украінца асудзілі ўмоўна

Раней лідар антыфашысцкай моладзевай арганізацыі "Славянская гвардыя" Уладзімір Рогаў прызнаў, што хуліганскі ўчынак здзейсніў адзін з "гвардзейцаў" — 21-гадовы Іван Ш., паведамляе РБК.



Нагадаем, інцыдэнт адбыўся сёлета 14 ліпеня ў Луцку. Пры выхадзе з касцёла святых Пятра і Паўла адзін з прысутных хлопнаў прэзідэнта Польшчы па плячы рукой, у якой было заціснута яйка. Супрацоўнікі праваахоўных органаў даставілі хулігана для агляду ў наркадыспансер, а пасля — у следчае ўпраўленне.



Лідар антыфашыстаў распавёў, што хлопец браў удзел у набажэнстве за душы загінулых падчас "валынскай разні" ў Луцку. Кіраўнік арганізацыі не змог растлумачыць, што паштурхнула антыфашыста зрабіць хуліганскі ўчынак.



Фота Браніслава Камароўскага — AFP