За зніжкі на расійскі газ Беларусь расплоціцца суверэнітэтам?
Нават па самых сціплых падліках, з тысячы кубаметраў расійскага газу Беларусь эканоміць па 70 долараў. Эканамісты лічаць, што такія зніжкі могуць каштаваць нашай краіне... суверэнітэту.
З 1 красавіка “Газпром” падвысіў цану на газ для нашай краіны да 128 долараў. Але нават гэтая лічба не складае 67% ад агульнаеўрапейскай цаны.
Нагадаем, што згодна з дамовай паміж Беларуссю і “Газпромам”, якая была падпісана 31 снежня 2006 года, сёлета Беларусь павінна аплочваць Расіі 67% ад агульнай еўрапейскай цаны на газ. Але мы і цяпер плацім менш, чым мусілі б, кажа Еўрарадыё эканаміст Леанід Злотнікаў:
“Справа ў тым, што цяпер яна ніжэй, чым 67% ад агульнаеўрапейскай цаны. Проста расіяне пайшлі насустрач і з новага года зрабілі цану меншую за 67%. Гэта льготныя ўмовы, так бы мовіць, некаторыя адступленні ад дамовы”.
Па словах Леаніда Злотнікава, Расія адступіла ад дамовы і дала льготу Беларусі і ў першым квартале, і ў другім. Яго калега эканаміст Яраслаў Раманчук кажа, што пытанне газу – гэта пытанне палітычнае:
“Усё гэта з’яўляецца наступствам балансу палітычных сілаў. Іншага проста няма”
Па словах эканаміста, цаной, якую магчыма давядзецца выплаціць Беларусі за танны газ, будзе яе суверэнітэт:
“Яны б, безумоўна, не хацелі гэтага рабіць (павышаць кошты на газ), таму што яны думаюць, што ў 2010-11 годзе можа быць сітуацыя, калі магчыма будзе пагразіць газам... У Беларусі будуць вялізныя пазыкі. І калі яна сутыкнецца з рэзкім пагаршэннем плацежнага балансу, адзінай крыніцай рэсурсаў будзе Расія. А Расія скажа: добра, мы вам дамо грошай – 5 мільярдаў альбо 10. А цана гэтых грошай будзе, безумоўна, частка альбо нават і цалкам палітычны суверэнітэт Беларусі”.
Еўрарадыё датэлефанавалася да расійскай інвестыцыйнай кампаніі “Брокеркрэдытсэрвіс”. Аналітык кампаніі Кацярына Краўчанка паведаміла, што сёлета сярэднееўрапейская цана газу можа дасягнуць нават 400 долараў. А то нават і болей. Такія, па яе словах, падлікі “Газпрому”:
“За чацвёрты квартал мінулага года ў сярэднім для Еўропы газ каштаваў 300$ за тысячу кубаметраў. Што тычыцца гэтага года, наш прагноз — 350$. Газпром дае інфармацыю, што планка можа дайсці да 400$.
У мінулым годзе сярэдні кошт нафты быў 72$ за барэль. З-за таго, што цэны на нафту захоўваюцца на высокім узроўні, працягваюць павышацца і цэны на газ. Яны і надалей будуць на высокім узроўні. І будуць залежаць ад нафты. Максімальная планка пакуль называецца ў 400$. Але ізноў-такі, калі нафта яшчэ падаражае, то, можа, і болей”.
Нагадаем, што ў наступным годзе Беларусь, паводле дамовы з “Газпромам”, будзе аплочваць 80% ад агульнаеўрапейскага кошту за газ.
Зразумела, што цана, вызначаная ў адсотках, пакідае шмат месца для манеўраў. І тут яшчэ вельмі шмат пра што можна працягваць дамаўляцца. Хаця б пра тое, ад якой “еўрапейскай” цаны адштурхоўвацца. Як ні дзіўна, для розных краінаў гэтая цана розная.
Згодна з дамовай, Беларусь цяпер аплочвае 2/3 еўрапейскай цаны і пры гэтым плаціць 128 долараў. Гэта мусіла б значыць, што еўрапейская цана на газ сёння роўная 190 доларам, але насамрэч яна на парадак вышэй. Такім чынам, Беларусі ў чарговы раз удалося атрымаць ад “Газпрома” зніжку. Зыходзячы з гэтага, натуральным падаецца меркаванне, што і на наступны год Беларусь захоча атрымаць ільготы.
Ці атрымаецца дамовіцца наконт зніжак у наступным годзе, пакуль не вядома, але асбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў ужо цяпер заспакойвае, што цана газу для Беларусі да канца 2008 года павялічвацца не будзе.
Паводле яго словаў, двухбаковымі дамоўленасцямі прадугледжана, што цана на газ на працягу года можа быць павялічана толькі адзін раз і гэты рост не павінен перавышаць 7%. Ліміт “Газпром” ужо вычарпаў.
Яшчэ адна добрая навіна – тое, што падвышаная да 128 долараў цана насамрэч амаль упісваецца ў планы Беларусі. Бо, як раней паведамляла Міністэрства энергетыкі, у бюджэт Рэспублікі Беларусь на 2008 год была закладзена цана на газ роўная 125 доларам. Усяго на тры долары менш за тую, якую маем цяпер.
Тым часам насельніцтва за газ плаціць больш, чым дзяржава (Чаму Беларусь купляе газ па 119$ долараў, а прадае насельніцтву па 214$?). Пра гэта кажа Еўрарадыё эканаміст Леанід Заіка:
“Атрымліваецца так, што мы купляем газ танны, але тое, што з яго вырабляем – цяпло, – прыходзіць вельмі дарагім. І людзі расплачваюцца ў сваіх дамах”.
Дзяржаве ж, па словах эканаміста, хвалявацца няма чаго. Калі павышаецца цана на газ, мы таксама ўздымаем цэны на нашу прадукцыю, кажа Леанід Заіка:
“На малако, мяса... і будзем прадаваць іх расіянам. Падвысім цэны на аўтамабілі грузавыя і г.д. Яны нам – больш дарагі газ, а мы ім – больш дарагія машыны”.
Павелічэнне коштаў расійскага газу для Беларусі непазбежна. Калі мы хочам мець газ па расійскіх тарыфах, давядзецца стаць яе часткай, працягвае эканаміст:
“Калі мы хочам мець газ па расійскіх тарыфах, у такім разе ў нас ёсць некалькі варыянтаў. Першы – увайсці ў склад Расіі”.
Леаніда Заіка адзначае, што існуюць яшчэ варыянты - утварыць з Расіяй зону вольнага гандлю, калі ўсе ўнутраныя тавары будуць мець роўную цану для ўсіх, альбо арганізаваць мытны саюз. Але ні першы, ні другі варыянт Расію не задаволіць:
“Расія не пагаджаецца на зону вольнага гандлю. Яна хоча прыдумаць больш выгадныя для сябе ўмовы, гэта значыць прадаваць газ па больш высокіх коштах. Варыянты – зона вольнага гандлю і мытнага саюзу — яны настолькі заблытаныя. Ніхто не хоча і ствараць, вырашаць”.
Такім чынам, неўзабаве Беларусь могуць паставіць перад выбарам – плаціць за газ столькі, колькі скажа Расія, альбо ўваходзіць у яе склад.