Заатэхнік "прыдумаў" 700 тон малака

Больш за 700 тон малака прыпісаў у справаздачы затэхнік ЗАТ “1Мая”, што ў Капыльскім раёне. Пракуратура прыйшла да высновы, што адмысловец калгасу займаўся прыпіскамі праз боязь адказнасці за невыкананне плану па надоях. Праверыўшы звесткі пра валавы надой малака ў саўгасе “1Мая”, следства зрабіла выснову, што цягам усяго 2006 года заатэхнік падпісваў для бухгалтэрыі “ліпавыя” справаздачы. Ілжывыя звесткі ён падаваў “з карыслівай зацікаўленасці, якая выяўлялася ў імкненні пазбегнуць матэрыяльнай адказнасці”, цытуе паведамленне органаў унутраных спраў “Электронны Барысаў”.

Пракурор Капыльскага раёна распачаў крымінальную справу ў дачыненні запужанага заатэхніка па факце службовай падробкі.