Забараняць вувузелы ў Беларусі пакуль не плануюць
Беларуская федэрацыя футболу пакуль што не збіраецца забараняць вувузелы. У прэс-службе АБФФ Еўрарадыё паведамілі, што гэтае пытанне пакуль што нават не абмяркоўвалася: Супрацоўніца прэс-службы: "Пасля чэмпіянату свету я ўжо некалькі разоў паспела схадзіць на футбол. І ніводнага разу вувузелу на трыбунах не бачыла і нават не чула! Таму пакуль што гэтая праблема для Беларусі не актуальная. Вось калі заўзятары сапраўды пачнуць прыходзіць на стадыёны з вувузеламі, тады і будзем думаць, што з гэтым рабіць".
Між тым, у Беларусі дастаць сімвал чэмпіянату свету па футболе зусім не складана. Напрыклад, на "Барахолцы" сайта www.onliner.by за яе просяць толькі 15 умоўных адзінак. Шмат вувузелаў беларусы апошнім часам прывезлі з замежных вандровак.
Нагадаем, што вувузелы забаранілі прыносіць на футбольныя матчы ў Францыі, а таксама на некаторых стадыёнах Англіі, Уэльса і Нямеччыны. Без вувузелаў застаўся таксама "Ўімблдон". А Міжнародная федэрацыя баскетболу забараніла дудзець на чэмпіянаце свету ў Турцыі.