Забарона шпакоўняў дадала Пушкіну гледачоў на выставе
Мастак Алесь Пушкін кажа, што колькасць гледачоў каля ягонага стэнду са шпакоўнямі на выставе-кірмашы "Дызайн-Фармат — 2008" павялічваецца. Гэтаму паспрыяла інфармацыя пра тое, быццам начальства выстаўнага цэнтра загадала экспанаты зняць. Пушкін: Пабольшала, канечне. Адна дзяўчынка прыйшла і кажа: ой, я ў Інтэрнэце чытала. Я кажу: а што там пішуць? Яна гаворыць: вось пра тры шпакоўні. І паказала — вось гэтыя дзве аграгарадковыя і залатую.
Мастак кажа, што зранку да яго прыходзіла галоўны менеджэр цэнтру "БелЭкспа". Аднак Пушкін адказаў, што здыме экспанаты толькі з загаду дырэктара цэнтру.
Нагадаем, што незадавальненне дырэкцыі выклікалі тры шпакоўні — "Для Драздоў" (залатая з гербам для элітнага пасёлку, дзе жывуць беларускія чыноўнікі вышэйшага класа) і дзве шпакоўні "Для аграгарадкоў" (з выявай чырвона-зялёных кайданкоў, якія сцягнулі рукі, чырвона-зялёнага дроту і інш.).