“Забароненых” музыкаў так і не легалізавалі?
Еўрарадыё паспрабавала высветліць, ці сапраўды з беларускіх “забароненых” музыкаў улады знялі забарону на канцэрты. Нагадаем, падчас сустрэчы лідэраў гуртоў N.R.M., Крама, Нейра Дзюбель і Палац з галоўным ідэолагам краіны Алегам Праляскоўскім чыноўнік прызнаў існаванне “чорных спісаў” і паабяцаў зняць забарону на выступленне апальных музыкаў у клубах і на канцэртных пляцоўках краіны.
Еўрарадыё датэлефанавалася да галоўнага ідэолага Мінска Генадзя Курбекі, але ён адмовіўся каментаваць сітуацыю наконт забароненых гуртоў. Паводле яго слоў, ён нічога не ведае ані пра “чорныя спісы”, ані пра іх скасаванне.