Забойца Ленана спадзяецца выйсці на волю

Марк-Дэвід Чэпмэн — забойца Джона Ленана — шосты раз падаў прашэнне аб вызваленні. Камісія па датэрміновым вызваленні разгледзіць прашэнне на пачатку жніўня, паведамляе CNN. На гэты момант камісія атрымала чатыры звароты не вызваляць Чэпмэна і два адваротных. Удава Ленана — Ёка Она — папярэднія пяць разоў, калі Чэпмэн падаваў прашэнні, дасылала ў камісію лісты з просьбай пакінуць яго за кратамі. Ці атрымала камісія аналагічны ліст гэтым разам — пакуль невядома.

Нагадаем, Чэпмэн, які здзейсніў забойства Ленана ў 1980 годзе, асуджаны на пажыццёвае зняволенне. Пасля 20 гадоў за кратамі ён атрымаў дазвол на падачу прашэння на вызваленне. Пакуль усе пададзеныя прашэнні былі адхіленыя камісіяй.

Фота: jackassworld.ru