Забойцаў пухавіцкага падпальшчыка памілавалі
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Жыткавіцкім райвыканкаме і ў міліцыі. З Сяргея Аліферовіча і Ігара Макарэвіча знялі судзімасць і яны ўжо працуюць. Сітуацыю каментуюць праваабаронцы Алег Воўчак і Гары Паганяйла, а таксама прадстаўнікі савета па маральнасці Мікалай Чаргінец і Андрэй Алешка
Забойцы "пухавіцкага падпальшчыка" памілаваныя кіраўніком дзяржавы. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Жыткавіцкім райвыканкаме і ў міліцыі.
Супрацоўніца Жыткавіцкага райвыканкама: "Яны патрапілі пад прэзідэнцкі ўказ. Іх цалкам вызвалілі і знялі судзімасць. Яны ўжо, хлопцы, на працы".
Начальнік аховы грамадскага правапарадку Жыткавіцкага РАЎС пацвердзіў Еўрарадыё, што Аліферовіча і Макарэвіча памілавалі:
"Гэта быў акт памілавання. Там мусіць быць указана, што памілаванне са сняццем крымінальнай адказнасці".
Міліцыя ўжо ніяк не будзе за імі сачыць. Бо яны цалкам вызваленыя.
Нагадаем, двое жыхароў вёскі Пухавічы Сяргей Аліферовіч і Ігар Макарэвіч былі асуджаныя адпаведна на 5 і 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму за забойства свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога падазравалі ў падпалах.
9 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі, аднак, гэты указ "засакрэцілі" і не апублікавалі на сайце прэзідэнта.
"Ён не будзе выходзіць на сайце. І не даваўся ў прэсу. Чаму мы не ведаем, нам яго самім не давалі", — паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе прэзідэнта.
Праваабаронца Гары Паганяйла лічыць, што ўказ не публікавалі, бо баяліся грамадскага абурэння.
"А гэта наш гаспадар вырашае пытанні, калі публікаваць, ці не публікаваць указы. І канешне калі разумее, што гэта выкліча публічнае абурэнне, што забойцы памілаваныя. То зразумела, што яны не публікавалі гэты ўказ".
Начальнік сакратарыята грамадскага савета па маральнасці, юрыст мінскага епархіальнага упраўлення Андрэй Алешка кажа, што перш за ўсё вінаватая праваахоўная сістэма:
"З аднаго боку ніхто не даваў права адным людзям распраўляцца з другімі людзмі. Але з іншага боку, такая сітуацыя ўзнікла не на пустым месцы. Людзі не маглі знайсці праўду і абарону ў тых структураў, якія паводле закону павінны былі абараніць іх правы. Людзі засталіся перад выбарам: парушыць закон і ўратаваць сваю сям'ю ці ахвяраваць сабой. Ці аддаць сваю сям'ю на разарванне гэтаму дзікаму злачынцу, які трымаў у жаху ўсю вёску. Я не магу вынесці тут канчатковага асуджэння. Я магу толькі пажадаць, каб нашая праваахоўная сістэма дасягнула такога ўзроўню, каб такіх выпадкаў не было. Каб не правакаваць людзей устройваць суд Лінча".
Кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў і сябра савета па маральнасці Мікалай Чаргінец лічыць, што адбылося правасуддзе бо суд асудзіў, а прэзідэнт разумеючы сітуацыю, скарыстаўся сваім правам па канстытуцыі і памілаваў. Гэта быў проста акт гуманнасці, кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё Мікалай Чаргінец. А ў тым, што такая сітуацыя ўзнікла ён таксама абвінавачвае мясцовую ўладу:
"У першую чаргу адсутнасць належнага рэагавання з боку міліцыі і мясцовай улады, якія павінны былі зрэагаваць, калі паступалі сігналы, што гэты чалавек робіць з людзьмі. Гэтага не зрабілі".
Мікалай Аўтуховіч галадаў 90 дзён, і прасіў каб яму змянілі меру пакарання, прасілі за яго і еўрапейскія дыпламаты, але гуманнасці так і не дачакаўся, распавядае прадстаўнік ягонай сям'і праваабаронца Алег Воўчак:
"Ніякай гуманнасці я не бачу. Чаму ўсе нашыя звароты без адказу? Мы і да генеральнага пракурора звярталіся... Мы ж не просім зняць крымінальную адказнасць, а толькі просім адпусціць пад падпіску аб нявыяздзе. Мы бачым, што закон выбарачны. Для кагосьці ён дзейнічае, для кагосьці не дзейнічае. Зараз закон фактычна не дзейнічае, а дзейнічаюць указы і дэкрэты. Лукашэнка, як суд, сам вырашае каго абвінаваціць".
Фота — kp.ru