Забойцы "пухавіцкага падпальшчыка" просяць змякчыць ім пакаранне

Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд касацыйнай скаргі двух забойцаў "пухавіцкага падпальшчыка" — Сяргея Аліфіровіча і Ігара Макарэвіча. Як паведамляе "Інтэрфакс", яны просяць змякчыць ім прысуд. Нагадаем, што паводле прысуду Гомельскага абласнога суда, Аліфіровіч быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Макарэвіч — на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пракурор Ірына Гаўрыленка выказала нязгоду з тым, што забойцам "пухавіцкага падпальшчыка" трэба змякчыць пакаранне. Яна адзначыла, што ім і так было прызначанае пакаранне за наўмыснае забойства ніжэй за самую ніжэйшую мяжу.