Забудоўшчыкі ў Беларусі атрымаюць зямлю без аб'ектаў інфраструктуры

Без аб'ектаў пазаквартальнай інжынернай і транспартнай інфраструктуры будуць выдзяляцца ўчасткі зямлі забудоўшчыкам пад шматкватэрныя дамы. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.  Цяпер, каб атрымаць гэтую зямлю, забудоўшчыкі мусяць мець зацверджаную ва ўстаноўленым парадку праектную дакументацыю на будаўніцтва такіх аб'ектаў. Мясцовыя дзяржорганы мусяць забяспечыць увод у эксплуатацыю аб'ектаў гэтай інфраструктуры не пазней, як за тры месяцы да прыёмкі ў эксплуатацыю самых дамоў.

Як адзначае "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы, указ прыняты ў мэтах павелічэння аб'ёмаў і скарачэння тэрмінаў жыллёвага будаўніцтва.