Зафіксаваныя першыя ахвяры кляшчоў
Першыя выпадкі ўкусаў кляшчоў зафіксаваныя ў Беларусі. Як паведамляе "Народная газета", пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку 7 дзяцей. Традыцыйна першыя ахвяры кляшчоў з'яўляюцца ў пачатку красавіка. Аднак летась яны былі зафіксаваныя ўжо ў лютым, калі ад укусаў кляшчоў пацярпелі двое жыхароў Брэсцкай вобласці, у тым ліку дзіця.