Загадчыца сталовай гандлявала самагонкай (фота)

Падчас агляду дома знайшлі яшчэ 120 літраў самагоннай брагі.



Як паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі, загадчыца сталовай патлумачыла гандаль самагонкай сваім цяжкім матэрыяльным становішчам. Пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні былі складзеныя і на прадаўца, і на пакупніцу. Матэрыялы перадалі ў суд.



Фота — uvd-mo.gov.by