Загінуў вартаўнік навукова-практычнага цэнтру Акадэміі навук

Загінуў вартаўнік навукова-практычнага цэнтру Акадэміі навук

Загінуў вартаўнік навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі. Здарылася гэта раніцай 4 сакавіка ў вёсцы Будагова Смалявіцкага раёна падчас пажару ў аднапавярховым будынку кацельні (вартаўнік працаваў і апальшчыкам). Мужчыне было 50 гадоў. Прычына ўзгарання высвятляецца, інфармуе прэс-служба МНС.

Уначы ў вёсцы Воранава Глыбоцкага раёна падчас пажару ў прыватным жылым будынку загінулі 78-гадовая жанчына і яе 57-гадовы сын. Мяркуецца, што прычынай узгарання магла стаць неасцярожнасць падчас курэння. Напярэдадні здарэння суседзі бачылі мужчыну ў стане алкагольнага ап'янення, адзначае БЕЛТА.