Заіка: У СССР кіраўніцтва Беларусі саслалі б у Нігерыю
У Беларусі, паводле звестак Нацбанку, чацверты месяц попыт на валюту большы за прапанову. Як паведамляюць СМІ, у рэгіёнах адчуваецца дэфіцыт наяўнай валюты. Эканаміст Леанід Заіка ў каментары Еўрарадыё звязаў гэта з павышэннем заробкаў, якое паабяцала кіраўніцтва краіны.
Заіка: "Людзі ведаюць, што павінны павысіць заробак. Значыць, павысяць і цэны. Калі павысяць цэны, значыць, спрацуе інфляцыя, і рубль стане больш танным. Людзі зберагаюць свае прыбыткі. Такая актыўная палітыка па росце даходаў не супадае з нашымі эканамічнымі мажлівасцямі. У савецкі час ЦК пакарала б сакратара саюзнай рэспублікі! Калі б у гэтай рэспубліцы ВУП вырас на 6%, а заробак на 9% – турнулі б амбасадарам у Нігерыю".
Пры росце ВУП на 6% заробак можна павысіць толькі на 4%, кажа эканаміст. Па словах Заікі, грамадзяне маглі б набываць акцыі паспяховых прадпрыемстваў замест валюты. Але ўмовы для гэтага адсутнічаюць.