Закончанае папярэдняе следства па "ваўкавыскім тэракце"
Цяпер Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка знаёмяцца са справай
Цяпер Аўтуховіч і Асіпенка знаёмяцца са справай, пасля чаго з ёй азнаёміцца пракурор і вырашыць, адпраўляць яе ў суд ці на даследаванне. Праваабаронца Алег Воўчак кажа, што на вынік суда можа паўплываць сумленне суддзі.
Алег Воўчак: "Як толькі справа патрапіць у суд, то суддзя будзе вывучаць гэтыя дакументы. Перспектывы з нашым судовым заканадаўствам і нашай судовай сістэмай — вы самі ведаеце якія. З самага пачатку справа была палітычнай, але ёсць надзея, што нягледзячы на ціск, сумленне суддзі павінна перамагчы мэтазгоднасць выканання заказу".
Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка знаходзяцца за кратамі ад лютага. Акрамя знішчэння маёмасці ім інкрымінуюць яшчэ і падрыхтоўку тэрарыстычнага акту.
Фота: "Телеграф"