Замак у Нясвіжы прапануе наведнікам “Падарожжа ў часе”
Некалькі месяцаў у музеі-запаведніку будзе працаваць выстава ўнікальнай калекцыі гадзіннікаў XVII-XX стагоддзяў.
Экспазіцыя пад назвай “Падарожжа ў часе” адкрыецца 26 ліпеня, інфармуе БЕЛТА. На ёй можна будзе ўбачыць прыўкрасныя творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якіх зліваюцца ў адзінае дакладная навука і вытанчаны дэкор — камінныя, насценныя, настольныя, кішэнныя і наручныя гадзіннікі. Экспанаты выкананыя вядомымі еўрапейскімі майстрамі. Сярод іх прыдворны майстар караля Людовіка XVI Жан Лепін, гадзіншчык імператара Напалеона Банапарта П’ер Тамір.