Замарожаныя эмбрыёны ў праграму імпартазамяшчэння не трапілі
У наступным годзе Віцебская вобласць пачне імпартаваць замарожаныя эмбрыёны буйной рагатай жывёлы. Як прызнаўся "Камсамолцы" начальнік упраўлення жывёлагадоўлі Віцебскага аблсельгаспрада Уладзімір Машэра, Беларусь, напэўна, адзіная краіна, дзе адна і тая ж парода кароў выкарыстоўваецца для вытворчасці як малака, так і мяса. У той час як ва ўсім свеце мясныя і малочныя пароды гадуюць асобна.
Дзеля паляпшэння генетычнага патэнцыялу беларускіх кароў выбралі малочную голштынскую пароду. Пакуль не вырашылі, адкуль будуць імпартавацца эмбрыёны. На іх пастаўку аб'явяць тэндар.
Дзеля паляпшэння генетычнага патэнцыялу беларускіх кароў выбралі малочную голштынскую пароду. Пакуль не вырашылі, адкуль будуць імпартавацца эмбрыёны. На іх пастаўку аб'явяць тэндар.