Заменнiкi цукру правакуюць павелiчэнне вагi
Штучныя заменнiкi цукру прыводзяць да павелiчэння вагi нягледзячы на тое, што практычна не змяшчаюць калорый. Аб гэтым сведчаць вынiкi даследавання, праведзенага супрацоўнiкамi Даследчага цэнтра паводзiнаў чалавека Унiверсiтэта Пурдзью.
Спецыялiсты выкарысталi лабараторных пацукоў для параўнаўчага аналiзу ўздзеяння цукру i яго некаларыйнага сурагату на жывы арганiзм. Грызуноў падзялiлi на дзве групы: адну кармiлi ёгуртам на глюкозе, а другую — ёгуртам з сахарынам (гэта рэчыва ў сотнi разоў саладзейшае за цукар, i пры гэтым практычна не змяшчае калорый).
Жывёлiн не абмяжоўвалi ў ежы. Як паказалi назiраннi, пацукi, якiя атрымлiвалi ёгурт з сахарынам, набiралi вагу значна хутчэй, паколькi елi нашмат больш за сваiх сабратоў. Больш за тое, нават наступная дыета, на якую iх пасадзiлi эксперыментатары, не дала належнага эфекту: вярнуцца ў ранейшую форму жывёлiны так i не змаглi.
Сахарын прытупляе рэакцыю арганiзма на салодкае. У норме салодкi смак дапамагае арганiзму ацанiць каларыйнасць ежы, запускаючы адпаведныя абменныя працэсы i абмяжоўваючы апетыт. Замена цукру падсалоджвальнiкам можа прывесцi да парушэння гэтага натуральнага механiзму кантролю.
У пацукоў, якiя ўжываюць заменнiк цукру, моцна запавольваецца абмен рэчываў, з-за чаго арганiзм перастае нармальна спальваць атрыманыя "цукровыя" калорыi, i яны адкладваюцца ў выглядзе лiшнiх кiлаграмаў.
“Звязда”