Замест лядовых палацаў у кожным райцэнтры пабудуюць лядовыя пляцоўкі

У Беларусі больш не будуць будаваць лядовыя палацы. Іх зменяць лядовыя пляцоўкі, якія з’явяцца ў кожным раённым цэнтры краіны.  Аляксандр Лукашэнка заявіў, што будаўніцтва такіх невялікіх аб’ектаў коштам не больш за 4-5 мільёнаў долараў “эканамічна больш апраўдана, чым палацы”. 

Кіраўнік дзяржавы даручыў міністру будаўніцтва абсталяваць будучыя лядовыя пляцоўкі ўсім неабходным для навучання і правядзення трэніровак па фігурным катанні і хакеі.

АФН