Замест Сяргея Мартынава ў Брусель паедзе Аляксандр Казулін
Былы палітвязень Аляксандр Казулін прадставіць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі на сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрасаюза ў Бруселі, якая адбудзецца 15 верасня. Плануецца, што палітык распавядзе пра сітуацыю з выбарчай кампаніяй у Беларусі. Пра гэта Аляксандр Казулін распавёў у размове з Еўрарадыё.
“Я правёў шматлікія кансультацыі і сустрэчы з беларускімі палітыкамі, і ў мяне выпрацавалася ўласная пазіцыя. У мяне ёсць мандат ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл на вядзенне перамоў”.
Пасля сустрэчы ў Бруселі Аляксандр Казулін па запрашэнні Джорджа Буша накіруецца ў ЗША, дзе сустрэнецца з амерыканскім прэзідэнтам.
Як паведамляла раней расійскае агенцтва РИА Новости, на сустрэчу ў Брусель быў запрошаны міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, аднак пазней МЗС Францыі абвергла гэту інфармацыю, адзначыўшы, што прыезд беларускага міністра магчымы толькі пасля парламенцкіх выбараў.