Замест ухілення ад размеркавання можна пераразмеркавацца
У некалькіх буйных ВНУ Беларусі Еўрарадыё пацвердзілі, што многія студэнты ідуць на пераразмеркаванне. Калі вы не задаволеныя тым, што павінны два гады адпрацаваць на дзяржаву ў перыферыі, дамаўляйцеся з начальнікам свайго прадпрыемства і шукайце новую працу на іншым дзяржаўным прадпрыемстве ў сталіцы ці ў іншым зручным для вас горадзе. Сітуацыю аналізуюць у студаддзеле Беларускага нацынальнага тэхнічнага ўніверсітэта:
“Шчыра кажучы, пераразмеркаванняў у сувязі са звальненнем у парадку перавода у нас нямала. А таго, што да нас прыходзіць малады спецыяліст і кажа, што яго не задавальняюць жыллёва-бытавыя пытанні, такіх вельмі мала. Насамрэч усе пытанні з няўдалым размеркаваннем можна вырашыць”.
І выпускнікі гэтым удала карыстаюцца. Падрабязней пра пераразмеркаванне чытайце хутка у рэпартажы Еўрарадыё.