Замежных студэнтаў ў Мінску адправяць у ізалятары

Без медыцынскай даведкі замежных студэнтаў не заселяць у інтэрнаты і не пусцяць на заняткі. Гэтыя захады ўжытыя, каб абараніцца ад магчымага распаўсюду "свінога" грыпу.
Нагадаем, першым і пакуль адзіным захварэўшым на "свіны" грып з'яўляецца грамадзянін Кітая, аспірант БДУ, які нядаўна вярнуўся з радзімы ў Мінск.

Ужо на наступным тыдні чакаецца вяртанне з летніх вакацый іншых замежных студэнтаў. Толькі ў студэнцкі гарадок БДУ прыедзе больш за тысячу чалавек — з Кітая, ЗША, Ірана, Нігерыі, Шры-Ланкі, Японіі і Вялікабрытаніі. Яны адразу ж трапяць на медыцынскі агляд і нейкі час прабудуць на каранціне. Для гэтага выкарыстаюць ізалятары, якія ёсць у інтэрнатах, паведамляе газета "Советская Белоруссия".