Замоўце свой гурт на Roskilde Festival 2008

Ужо другі раз за фестывальны сезон дацкі Roskilde Festival просіць будучых наведвальнікаў выбраць свой любімы гурт, каб той зайграў на фэсце. Roskilde Festival ужо вызначыў 15 гуртоў-хэдлайнераў (сярод якіх Radiohead,
The Chemical Brothers, My Bloody Valentine) і зараз хоча дадаць да спісу ўлюбёнцаў публікі.

Для гэтага трэба зайсці на афіцыйны сайт фэсту і пакінуць свае пажаданні ў адпаведных радках. Вызначацца прыйдзецца з лепшым дацкім, скандынаўскім і міжнародным гуртом.

Прагаласаваць можна на працягу месяца – да 13 сакавіка.