Замярзаюць працаўнікі баранавіцкага завода

Тэмпература ў памяшканнях баранавіцкага ААТ "Аграпрамбудмаш" на мінулым тыдні не падымалася вышэй за +12 градусаў. Нават супрацоўнікі адміністратыўных аддзелаў працуюць у куртках і пальчатках.

Як патлумачыў ў тэлефоннай размове "Intex-press" галоўны інжынер "Аграпрамбудмаш" Уладзімір Панкоў, на заводзе ўзнікла праблема з катламі: адзін з іх зламаўся.

Зараз непаладкі выпраўленыя і ідзе агульны прагрэў будынку. патлумачыў ён. Паводле словаў Панкова, тэмпература ў памяшканні пакуль складае +15, але цягам некалькіх дзён дасягне нормы.

Верагодна, прадбачачы магчымасці "замарожвання" работнікаў, прадпрыемства яшчэ летась закупіла для іх ватныя курткі і цёплы абутак.