Замёрзлыя пад Геленджыкам беларускі былі сектанткамі?

Нагадаем, што сёння стала вядома пра знойдзеных пад расійскім Геленджыкам дзвюх беларусак. Іх целы былі муміфікаваныя. Жанчыны загінулі два месяцы таму.



Як піша "Комсомольская правда", віцяблянка Ганна Паўленка і мінчанка Аліна Чарэнка працавалі ў чацвёртай гарадской клінічнай лякарні Мінска. Летась пасля адпачынку яны не выйшлі на працу, калегі па працы напісалі заяву ў міліцыю.



Паведамляецца, быццам жанчыны адправіліся да сяла Вазраждзеніе, дзе знаходзіцца калі 20 старажытных каменных збудаванняў — дальменаў. Сюды часта прыязджаюць экстрасэнсы і аматары містыкі. Таксама на тутэйшых лясных палянах праходзяць сустрэчы аматараў творчасці расійскага пісьменніка Уладзіміра Мегрэ, які напісаў серыю кніг аб прарочыцы Анастасіі, якая валодае надзвычайнымі здольнасцямі і ведамі. Гісторыя "сустрэч" аўтара з Анастасіяй стала асновай ідэалогіі секты. Адна з ключавых ідэй руху — гармонія з прыродай і пражыванне ў радавых камунах. Святым месцам для сектантаў быў абвешчаны менавіта прыгарад Геленджыка і яго дальмены.



У Расіі прыхільнікаў Анастасіі (рух "Звінючыя кедры Расіі") шмат хто лічыць небяспечным дэструктыўным культам. Супраць гэтага руху выказваліся таксама прадстаўнікі Украінскай праваслаўнай царквы і Рускай праваслаўнай царквы.



Фота — angel-search.by і kp.by