Занкавец: "Зборнай Андрэй Мезін неабходны"
Канчатковае рашэнне пра ўдзел Андрэя Мезіна ў зборнай будзе прынятае 25 красавіка. Пра гэта Еўрарадыё распавёў трэнер нацыянальнай зборнай па хакеі Эдуард Занкавец. Па яго словах, канфлікт галкіпера з клубам звязаны з тым, як да яго ставіцца кіраўніцтва мінскага клуба "Дынама". Занкавец: "Наколькі я ведаю з асабістай гутаркі з Андрэем, гэта звязана з тым, што няма шчырасці ў размове кіраўніцтва клуба з ім. Плюс вынас на ўсеагульнае абмеркаванне яго асабістага кантракту. Тое, што Андрэй вернецца ў зборную - у нас надзея ёсць. Мы дамовіліся, што ён прыедзе 25 красавіка, і тады будзе прынята канчатковае рашэнне".
Нагадаем, зборная Беларусі па хакеі працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату свету, які адбудзецца ў траўні ў Германіі. Склад нацыянальнай дружыны пакінуў асноўны галкіпер Андрэй Мезін з-за канфлікту з кіраўніцтвам клуба "Дынама".