Запіс 9 альбома Metallica рыхтавалі больш за 3 гады
Вядомы рок-гурт Metallica абвясціў, што 12 сакавіка 2007 году распачынае запіс новага альбому.
Назва і дакладная дата яго з’яўлення ў продажы, нажаль, пакуль не паведамляецца. Прадзюсарам новага, дзевятага па ліку, альбома гурта стане Рык Рубін, які раней працаваў з Red Hot Chili Peppers, Slayer, Rage Against the Machine, Джоні Кэшэм і шмат якімі яшчэ вядомымі гуртамі і выканаўцамі.
Дадам, што хутчэй за ўсё, гурт часова спыніць працу ў студыі летам гэтага года з-за запланаванага канцэртнага тура па Еўропе. Нагадаю, што апошняя поўнавартасная студыйная кружэлка гурта пад назвай St. Anger была выдадзеная ў 2003 годзе.