Заправіцца біяпалівам можна і ў Пінску

У Пінску адкрылася аўтазаправаўка “Беларуснафты”. На ёй будуць прадаваць і біяпаліва, якое складаецца з дызельнага паліва з дадаткам 5% эфірных алеяў. Адмыслоўцы сцвярджаюць, што такое паліва менш шкоднае для рухавікоў і навакольнага асяроддзя. Да і каштуе яно танней амаль на 15 %. Акрамя экалагічнага паліва, на новай запраўцы будуць прадаваць газу ў тару пакупнікоў. Ну, а таксама звыклае паліва.